Вынікі дзейнасці падвялі краязнаўцы

На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне чачэрскага аб’яднання краязнаўцаў.
Для аматараў суполкі надыйшоў час падвесці вынікі  работы. Старшыня аб’яднання Пётр Несцяровіч адзначыў галоўныя напрамкі дзейнасці краязнаўцаў, якія ўдалося ўвасобіць у жыццё. Так, свае станоўчыя вынікі прынесла пошукавая праца, накіраваная на збор матэрыялаў да стагоддзя нашага мясцовага паэта Леаніда Гаўрылава. Намаганнямі аднаго з актывістаў «каманды» – знакамітага выхадца з нашага краю Міхася Болсуна знойдзены дадатковыя звесткі аб гэтым чалавеку, некаторыя яго товоры. Дарэчы, не менш цікавую інфармацыю і каштоўныя для сваёй сям’і сканы фотаздымкаў Леоніда Гаўрылава і яго бацькоў, жонкі і сесцёр удалося атрымаць дзякуючы плямянніцы паэта Вольгі Голікавай, якая, наведаўшы бібліятэку гэтым летам, была вельмі ўражаная тым, што тут шануюць памяць аб земляку і прысвечваюць яго асобе мерапрыемствы. Яшчэ адной значнай падзеяй стала выданне буклета ў гонар нашага знакамітага паэта. Ў працэсе – збор артэфактаў шкляной вытворчасці былых часоў для будучага пакоя шкла, які плануецца адкрыць у бібліятэцы і многае іншае.
У той жа час кразнаўцы намецілі планы на дальнейшы перыяд. Дарэчы, нядаўна далучыліся да прыхільнікаў гурта яшчэ некалькі новых членаў. Сярод іх многім вядомы Аляксанд Гапеенка, якога цікавіць вывучэнне крыніц, і дзевяцікласніца з палескай установы адукацыі Інэса Драздова. Тыя, хто папоўніў рады аб’яднання, атрымалі спецыяльный пасведчанні. На сённяшні дзень суполка аб’ядноўвае каля 20 аднадумцаў. Далучыцца да яе можа кожны, хто неабыякавы да гісторыі малой радзімы.
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.