У раённай бібліятэцы рыхтуецца міні-музей

З мэтай захавання народных традыцый, абрадаў і звычаяў ва ўстановах культуры і адукацыі раёна адкрываюцца невялікія пакоі даўніны з рарытэтнымі экспанатамі. Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі таксама вырашыў абсталяваць хатні куточак вясковага побыту беларусаў, і ўжо распачаў збор рэчаў.
Кожны, хто прыйдзе сюды за кнігай ці часопісам, зможа віртуальна наведацца ў недалёкае мінулае, адчуць атмасферу цеплыні і святасці бацькавай хаты, успомніць сваё бестурботнае дзяцінства. Маладое пакаленне мае шанец даведацца пра тое, як раней жылі і працавалі прашчуры, дакрануцца душой і сэрцам да роднага, светлага, спрадвечнага. У сувязі з гэтым, адміністрацыя і работнікі бібліятэкі  звяртаюцца да насельніцтва з прапановай папоўніць скарбніцу старажытнасці народа ўласнымі дараваннямі. Тут будуць радыя прыняць на захаванне старыя прадметы хатняга ўжытку, посуд, элементы вясковага дэкору, адзення і іншае. Усё, што б яскрава расказала пра мінулае нашых дзядоў і прадзедаў. Зберажом гісторыю краю для будучых пакаленняў. Чакаем вас па адрасу: г. Чачэрск, вул. Садовая, 5.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.