У пастаянным руху наперад работнікі ААТ «Звязда»

У гаспадарцы імкнуцца паказаць самыя лепшыя дасягненні, каб даказаць і сабе, і іншым, што на вёсцы жывуць і шчыруюць добрасумленныя і неабыякавыя людзі, а пры правільным размеркаванні абавязкаў, даследчым аналізе і эканамічным разліку кіраўніка вынікі агульных намаганняў ідуць уверх.
Плячом да пляча ўвесь сезон стаяў калектыў на варце агульных сельскагаспадарчых задач на кожным аб’екце – у полі, на мехдвары, каля дойнага статка. Сёлетні год для «Звязды» быў па-свойму і напружаны, і складаны, і ўдалы. А падзяліцца вопытам тут могуць адносна вырошчвання зерневых, бо цяжкі колас у «Звяздзе» вымушае схіліць калена перад напорыстасцю і лідарскімі здольнасцямі хлебаробаў: 56,3 цэнтнеры з гектара – так аддзячыла зямелька за чалавечы клопат. А прозвішчы тых, хто рупіўся пра грамадскае, хто з рання да ночы завіхаўся на сяўбе і ўборцы яравых і азімых не сыходзілі са старонак газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений