Справа важная — другі хлеб

Сельгаспрадпрыемства «Батвінава» заўсёды славілася аб’ёмістымі кілаграмамі бульбы.
Крухмальны прадукт выдатна адчуваў сябе гэтым летам на палетках плошчай 103 гектары. Сагрэтыя сонейкам, апрацаваныя тукамі і пратраўнікамі, караняплоды дасягнулі 138 цэнтнераў з гектара. Праўда, у отарскіх спецыялістаў-бульбаводаў на вагах куды большы кош – 386 ц/га, а значыць, батвінаўцам ёсць на каго раўняцца. На пераборку другога хлеба прыязджалі ім у падмогу жыхары з горада і навакольных вёсак. Так вось разам, дружна і ўправіліся, назапасіўшы на зіму 500 тон прадукцыі з выкапаных 1 419-ці і рэаліўзаваўшы значную частку дзяржаве.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.