Лепшыя з лепшых у сельгасгаліне раёна

Па выніках года ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны перадавыя работнікі ААТ «Отар» – вадзіцель Аляксандр Усаў, загадчыца складам Наталля Лімантава, механізатар Міхаіл Карлоўскі і бухгалтар Валянціна Асмалоўская.
Таксама адзначаны працаўнікі «Звязды» Валянціна Баян – кіруючая Бяляеўскай МТФ, трактарысты-машыністы Іван Павялкоў  і Міхаіл Сувалаў, аператар машыннага даення Валянціна Каровіна. У гэтым спісе фаварытаў сяла трактарыст-машыніст з Матнявіч Аляксандр Паўлюкоў, а таксама аператар машыннага даення з Палесся Валянціна Мельнікава і даглядчык Павел Анонічаў.
За паспяховую і добрасумленную працу аб’яўлена Падзяка райвыканкама отарскаму жывёлаводу Аляксандру Столбнікаву, вадзіцелю той жа гаспадаркі Аляксандру Ткачэнку і начальніку механізаванага атрада Івану Ядранцаву. На выдатна пастараліся ў гэтым годзе на сваіх участках жывёлавод Міхаіл Кузьмянкоў, механізатар Сяргей Міхалкоўскі і слесар Мікалай Вярбовікаў з ААТ «Звязда». Аказана ўвага за шматгадовы плён у сельскагаспадарчай галіне трактарысту-машыністу з сельгаспрадпрыемства «Палессе» Аляксандру Болсуну і загадчыку складам гаруча-змазачных матэрыялаў Віктару Дудкіну. Значны ўклад у агульную справу ўнесла і жывёлавод з «Вазнясенска» Вольга Балбукова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.