У дарозе дзень за днём

Больш за 30 гадоў кіруе тэхнікай вадзіцель першага класа Уладзімір Сяменчанка, яго жыццё ўжо з самага юнацтва звязана з дарогай.
Да прызыву ва Ўзброенныя Сілы краіны мужчына працаваў на «газоне» ў калгасе імя Леніна. У арміі на германскай тэрыторыі дастаўляў з адной кропкі ў другую баявыя прыпасы на магутным вынослівым КАМАЗе. Пасля дэмабілізацыі – зноў на сяло, потым сядзеў за баранкай лесавоза. А апошнія 14 гадоў займаецца перавозкай пасажыраў. Адміністрацыя ўчастка «Чачэрскі» Гомельскага аўтапарка №1 вызначае Уладзіміра Міхайлавіча як добрасумленнага, адказнага і пунктуальнага працаўніка. Яго аўтобус малога класа «Радзіміч» на 25 пасадачных крэслаў бегае туды-сюды па раёне, выконвае далёкія і блізкія міжгароднія рэйсы, своечасова дастаўляючы людзей да месца прызначэння. На днях транспартны сродак прыбыў з рамонту, а яго гаспадар з працоўнага адпачынку. І цяпер у чарговы маршрут – з гатоўнасцю і новымі сіламі. У добры шлях!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.