У гонар камсамола і камуністычнай партыі Беларусі пасадзілі дрэвы

Аднаўленнем зялёнай пасадкі па вуліцы Дзяржынскага займаліся сёння актывісты райкама БРСМ, члены маладзёжнай і камуністычнай арганізацый, ветэраны камсамола, а таксама вучні ліцэя.

Закладка парка адпачынку была праведзена яшчэ раней – з нагоды святкавання 90-годдзя УЛКСМ. Аднак большасць саджанцаў чамусьці тут не прыжылося, таму тры гады назад нарадзілася ідэя абсталяваць у парку камсамольцаў Бульвар Спатканняў – з алеямі, малымі архітэктурнымі формамі, Каменем пажаданняў, Дрэвам смутку, Лавай для пацалункаў, Варотамі вернасці і іншай тэматычнай атрыбутыкай. Вядома, што для ажыццяўлення задуманага неабходна фінансавая падтрымка. І пакуль яна вышукваецца, няхай набіраюць моцы маладыя дрэўцы бярозы, елкі, рабіны, дуба і клёну, якія «выраслі» на гэтым участку напярэдадні 100-годдзя Ленінскага камсамолу і Камуністычнай партыі Беларусi. Матэрыял для пасадкі прадаставіў спецлясгас праз Чачэрскае лясніцтва, за што райкамаўцы і лідэры раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў Яна Арлова і Вольга Лапіцкая дзячаць адміністрацыі лясной гаспадаркі за паразуменне.

1 комментарий(-я, -ев) в “У гонар камсамола і камуністычнай партыі Беларусі пасадзілі дрэвы

  1. Если бы козы с коровами там не паслись, все прижилось бы. Жаль, что одни садят а другие губят.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.