Чачэрскі музей адкрыў выставу ў гонар камсамола

У рамках святкавання 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі на другім паверсе гісторыка-этнаграфічнага музея распачала работу тэматычная выстава «Камсамол: час, падзеі, людзі».
Тут размешчаны экспанаты, якія расказваюць пра гісторыю развіцця маладзёжнага руху, цікавыя падзеі і справы юных патрыётаў далёкіх гадоў, пра сучасныя ўчынкі і таленавітых актывістаў БРСМ. Наведацца ў недалёкае мінулае можна да 30 лістапада. Жыхарам краю прапануецца папоўніць фонды гісторыі камсамола ўласным рарытэтным дараваннем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.