Працаўнік тылу з Чачэршчыны прымала віншаванні з юбілеем

На днях працаўніку тылу Марыі Рыгораўне Козыравай з вёскі Покаць споўнілася 90 гадоў.

IMG_4027
Абмінуць такую падзею немагчыма, таму старшыня райсавета ветэранаў Ірына Мінянкова з прадстаўнікамі «залатой моладзі» наведалі юбіляршу, каб у гэтыя радасныя хвіліны павіншаваць імянінніцу і выказаць словы падзякі за цяжкі пасляваенны клопат, за адноўленае мірнае жыццё і плённую сельскагаспадарчую працу. Жанчыне падаравалі памятны сувенір, цукеркі, кветкі і зробленыя рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для людзей сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва вязаныя ваўняныя шкарпэткі – каб і на душы, і старым нагам Марыі Рыгораўны было цёпла і ўтульна.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений