Купалле святкавалі, папараць-кветку шукалі – у Чачэрску адбыліся купальскія гулянні

Купальскія мелодыі, атмасфера магіі і чарадзейства спакусілі жыхароў і гасцей краю да ўдзелу ў абрадавай дзеі, якая адбылася з 6 на 7 ліпеня ў раёне гарадскога амфітэатра.

Танцы русалак, карагоды, святочныя песні, гульні і забавы працягваліся да позняй ночы. Жадаючыя апраналіся ў сімвалічныя вяночкі, зрабіўшы на памяць фотаздымкі пускалі іх па вадзе – каб прыйшоў суджаны, каб знайсці сваё шчасце і долю. Бацька разам з дзецьмі дзівіліся на купальскі касцёр, прыгалі праз вогнішча, ачышчаючы тела і душу ад граху, хваробы і заганы. Самыя смелыя адправіліся ў пошукі за папараць-кветкай, мяркуючы заручыцца на цэлы год магчымасцю авалодаць магічнай сілай, разумець мову птушак і жывёл, знаходзіць пад зямлёй схаваныя скарбы і лячыць людзей словам, сэрцам, малітвай. З задавальненнем усе сачылі за канцэртнай праграмай, выступленнямі песенных і танцавальных калектываў.

Свята Купалле прысвячаецца летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды. У гэты дзень лікуе зямля, жывёла, людзі. Чачаране сапраўды атрымалі хвіліны задавальнення і цудоўнага адпачынку, які быў пранізаны пачуццём духоўнага ўздыму, магіяй, аўтэнтыкай і сакральным сэнсам.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

IMG_4310 IMG_4320 IMG_4333 IMG_4354 IMG_4356 IMG_4382 IMG_4420 IMG_4423 IMG_4442 IMG_4504

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.