Шчыруе жніво на прасторах Чачэршчыны

 

IMG_2382

На двары сухмень, а гэта на руку вяскоўцам – чым хутчэй цяжкое зерне схіліцца пад сілай жаткі, тым аператыўней зернетакі напоўняцца залатой ракой, а на вызваленыя ўчасткі выйдзе глебаапрацоўчая тэхніка.

Сонечныя дзянькі падштурхоўваюць аграрыяў ААТ «Отар» да актыўных дзеянняў. Хаця ва ўборачным маршы яны і так ідуць наперадзе астатніх гаспадарак Чачэршчыны. Дружнай камандай сем экіпажаў камбайнаў шчыравалі на днях на пшанічным полі. Шмат гадоў на добрым уліку ў кіраўніцтва хлебаробы Сяргей Мінянкоў, Сяргей Рослікаў, Аляксандр Ткачоў, Дзмітрый Сядоў, Аляксей Хрысцін, Уладзімір Коцікаў са сваімі памочнікамі Дзянісам Ганчаровым, Аляксандрам Лапо, Максімам Мельнікавым, Дзмітрыем Худалеем і інш. Дый і наогул, усе, хто занятыя на касьбе, адвозцы, сушцы ўраджаю, вартыя высокіх шчырых слоў і падзякі, бо стараюцца сумленна і дбаюць пра дабрабыт. У дзень адна адзінка зжынае 15 і болей гектараў збожжавых. Калі бункеры напоўняцца даверху зярнятамі, яны тут жа густым ручаём ліюцца ў кузавы грузавых машын. На дадзены момант падрыхтаваны і запушчаны ў агульны канвеер летняй гарачай страды шэсць аўтамабіляў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.