Працы адзнака – ад сэрца падзяка

IMG_2722Штурмуючы хлебныя палеткі, машына за машынай бегаюць на кароткую дыстанцыю ад камбайна да камбайна. Вадзіцель гаспадаркі ААТ «Отар» Аляксандр Усаў вывучыў тэхналогію такіх маршрутаў ад «а» да «я», і таму ў гэтым сезоне пасля свайго калегі Аляксандра Ткачэнкі стаў наступным, каму пакарылася перавезеная другая тысяча тон у раёне. Для мужчыны гэта прывычна, бо ўжо шмат гадоў запар ён лічыцца ў авангардзе калектыву. І вось у чарговы раз – вадаспад удзячнасці, поціскаў рук і бязмежнай прыязнасці. Атрымаўшы віншаванні, зноў за руль, на дарогу, у поле…
Зернеўборачная тэхніка ўвесь светлавы дзень наразае круг за кругам. Як толькі камбайн замігцеў сігнальным аранжавым маячком, значыць, час спусташаць бункеры. Тут жа пад’язджае МАЗ і падстаўляе пад шумны струмень сухога зерня шырокі кузаў. Напоўніўшы яго да краёў, грузавы аўтамабіль асцярожна вырулівае на роўны асфальт і дастаўляе залаты груз па назначэнню. І чым больш такіх ходак, тым больш важкім становіцца індывідуальны куфар свежага намалоту вадзіцеляў. Выйсці ў першынства сезону была магчымасць кожнаму, але фаварытамі жніва сталі самыя лепшыя, самыя старанныя і вынослівыя!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.