Майстар на ўсе рукі

Лопухова Валя.Загадчыца валосавіцкім сельскім клубам-бібліятэкай Валянціна Лопухава – майстар на ўсе рукі: і на сцэне, і ў полі, і на выдачы кніжак, і за рулём мапеда, каб гэтыя кнігі своечасова даставіць да абанентаў.

А іх у культработніка на хатнім абслугоўванні дзевяць, сярод якіх старыя, нямоглыя, ляжачыя. Згодна графіку, збірае Валянціна Сцяпанаўна свой няхітры скарб, прымацоўвае паклажу на багажнік двухколавай тэхнікі, уключае запальванне і націскае на газ. Чалавека з духоўнай ежай ужо з нецярпеннем чакаюць аднавяскоўцы, якія заўсёды радыя кожнаму візіту дарагога госця, удзячныя за магчымасць пагаварыць, даведацца аб апошніх падзеях і добрых звестках.

У сферы культуры Валянціна Сцяпанаўна больш за 20 гадоў. За гэты час назапасіла і прафесійны вопыт, і працоўную хватку, і ўменне зацікавіць аўдыторыю вясёлым канцэртам, відовішчным тэатралізаваным прадстаўленнем. Загадчык клуба і паралельна бібліятэкар, яна выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, займаецца з дзецьмі, школьнікамі, праводзіць з імі турпаходы, экскурсіі і шматлікія гульні. А таксама збірае вакол сябе такіх жа апантаных захопленых людзей і перадае па духоўнаму ланцужку традыцыі, звычаі, абрадавасць роднага краю, сваёй вёскі, зберагаючы ўнікальныя прыклады культурнай Бацькаўшчыны, яе аўтэнтычнасць і каштоўную беларускую спадчыну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.