Ёсць на Чачэршчыне таленавіты музыкант

Гапеенко Валера.

Валерый Гапеенка з Бабіч  галоўней за ўсё лічыць жывы кантакт з чалавекам, калі вочы ў вочы і рука да рукі. Таму адразу пагадзіўся ўліцца ў народны калектыў народнай песні, музыкі і танца «Лёс». Апошні час ён выступае разам з аднавяскоўцамі. І не толькі. Яго маці Ганна Васільеўна Гапеенка аддала гурту не адзін дзясятак гадоў. Тут жа спявае і яго сястра Таццяна Карпоўская, якой акампануе муж Васіль – віртуозны таленавіты гарманіст. Спачатку Валерый саромеўся «выйсці на людзі», але з кожным новым музычным нумарам болей і болей з’ядноўваўся і з таварышамі, і са сцэнай. Цяпер без яго бубна ўжо і артыстам сумна, і не так весела гучыць мелодыя. А калі «лёсаўцы» заспяваюць, падцягне ў тон і падмацуе песню тэнарам.

Паміж рэпетыцыямі Валерый завіхаецца па гаспадарцы і вырабляе лазовыя кошыкі, такія неабходныя для любога вяскоўца. Яму да твару і конскі гуж, і сякера, і каларытны беларускі нацыянальны касцюм. Няхай жа матчына песня і бацькаў дар самадзейнага музыканта працягваюць жыць у мастацкім вобразе іх таленавітага сына.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.