У чачэрскіх вёсках песня льецца

IQBQS7CQ8fM1Пры раённым Доме культуры з мэтай абслугоўвання насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак створаны аўтаклуб, які задавальняе попыт культурнага абслугоўвання вяскоўцаў.

Там, дзе дадзены аб’ект сацкульбыту скасаваны, або яго наогул ніколі не было, аматарам мастацкай і вусна-паэтычнай творчасці кампенсуюць дэфіцыт духоўнага стасунку шляхам перасоўнага клуба, загадчыкам якога з’яўляецца Дзмітрый Сафонаў. За шэсць месяцаў бягучага года спевакі і музыканты зрабілі 36 сумесных выездаў, праведзена 121 мерапрыемства, якія ўключалі ў сябе спеўны талент выканаўцаў, народныя абрадавыя дзеі, дэкламацыю вершаў, тэатралізаваныя выступленні. Раз у тыдзень, калі не падвядзе тэхніка і не парушаць планы больш важныя падзеі, «песня на калёсах» робіць творчы прыпынак 3-4 разы. У полі, на мехдварах і зернетаку, летам на вуліцы – пад ліпамі, узімку пад дахамі вясковых хат танчаць, жартуюць, весяляць народ артысты калектыва «Меркулавіцкія вячоркі», валосавіцкай «Ажыны», ветэранскага гурта пры тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва «Жывіца». У гэтым месяцы чачаране парадавалі настроем і добрым вакалам жыхароў Іскры, Башыцы і Асінаўкі Меркулавіцкага сельсавета. А на мінулым тыдні падаравалі хвіліны радасці пенсінерам Каменкі, Чырвонага Берага, Бяляеўкі. Народны калектыў народнай песні, музыкі і танца «Лёс» прадставіў шэраг песенных нумароў, купальскіх карагодаў у канцэртнай праграме «Жыве сяло роднае – спявае на вёсцы гармонік!».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.