У чачэрскім спецлясгасе працуе студатрад

IMG_16660Са смехам, жартамі і добрым настроем пачынаюць свой працоўны дзень члены чарговага зборнага студатрада БРСМ, які створаны на базе чачэрскага спецлясгаса.

Хлапцы і дзяўчаты займаліся праполкай лесапасадкі ў раёне аграгарадка Батвінава. Чатыры гадзіны з матыкай на пякучым сонцы, прызнаюцца рабяты, спачатку крыху стамлялі, а потым – нічога, фізічныя нагрузкі сталі звыклымі. Вяртацца дадому з лёгкай млявасцю ў целе нават прыемна, бо кожны з маладых людзей ведае, што прынёс пэўную долю карысці лясной гаспадарцы, а ва ўласную кішэню – рублі і капейкі на дробныя расходы. Да таго ж розныя па інтылекту, па характару і светапоглядах падлеткі за гэты кароткі час парадніліся, пасябравалі і вынеслі з жыцця адзін мудры і важны ўрок, што нічога на гэтай зямлі не даецца задарма, а заслугоўваецца сілай рук, розумам, моцнай воляй і асабістым падыходам да той або іншай сітуацыі, праблемы. А няўхільную ісціну, што праца акультурвае і выхоўвае характар, студатрадаўцы зведалі на сваім практычным вопыце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.