Індзейцы ў Бабічах

Памяшканні бабіцкай сельскай бібліятэкі не пустуюць. Што ні дзень – натоўп цікаўнай і дапытлівай дзетвары. А па нядзелях тут праходзяць надзвычай захапляльныя пазнавальна-азнакамленчыя мерапрыемствы. Напрыклад, нядаўна ва ўстанову культуры праз машыну часу трапілі індзейцы племя Апачы. Тут іх пазнаёмілі з рускімі народнымі казкамі пасрэдніцтвам гульні па станцыях: на кожным прыпыначным пункце хлопчыкам і дзяўчынкам задавалі пытанні па старонках казак, а за правільны адказ – фрагмент карты маршруту. Як аказалася, дзеці добра знаёмыя з Калабком і Залатой рыбкай, Чабурашкам і сямёра казлянятамі. Напрыканцы сустрэчы ўсе танчылі, спявалі песні ля кастра і частаваліся салодкімі гасцінцамі. У гэты выхадны іх чакае яшчэ адно дзівоснае падарожжа ў чароўную краіну шчаслівага дзяцінства.

бабичи бабичи1 бабичи2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.