Чачэрскія механізатары атрымалі падзяку ад прафсаюзаў

IMG_1674Чачэршчына можа ганарыцца прозвішчамі лепшых механізатараў, якія паклапаціліся пра багаты рацыён ежы для грамадскага статка найбольш за ўсіх. Імі аказаліся працаўнікі ААТ «Отар»: самы высокі паказчык па нарыхтоўцы кармоў ў аксакала гаспадаркі Сяргея Мінянкова, які на першай стадыі забеспячэння БРЖ гэтым прадуктам назапасіў 4040,6 тоны зялёнай масы. На адвозцы завіхаўся шустрэй і лепей за астатніх Дзмітрый Худалей – у 28-гадовага хлопца, згодна пуцявых лістоў, значыцца болей за 1,5 тысячы тон. Не спаў у шапку, а дбаў пра дастаткова сыты кармавы стол рагуль і бычкоў старанны аграрый Мікалай Коцікаў – на яго рахунку 380 гектараў скошаных траў, якія сталі духмяным апетытным сенам для жывёлы. Павіншаваць фаварытаў зялёнага жніва на мехдвор у Чырвоны Бор прыехала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анжаліка Краўчанка. Душэўная ўсмешка, поціск рукі і падарунак руплівым працаўнікам унеслі ў гарачыя будні сяльгаснікаў унутраную разрадку, працоўны стымул і добры настрой на цэлы дзень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.