Чачэрскім хлебаробам песня ў падарунак

2023-z_HI-8Аграрыям няма часу хадзіць на канцэрты і вечарыны, увесь час яны ў полі, каля хлебнага коласа, на ворыве. Таму артысты ідуць да іх самі, нясуць сваю падзяку за цяжкую хлебаробскую справу, усхваляюць высакародную прафесію ўладара нашай матухны-карміцелькі зямлі. Гэтымі гарачымі днямі агітбрыгада з ліку «культурнага дэсанта» Нісімкавіцкага ЦСДК, як і іншыя «клубнікі» Чачэршчыны, перыядычна наведваецца на мехдвор, да камбайнаў і на зернетакі, каб адным-двума музычнымі нумарамі падмацаваць працоўны запал землякоў, натхніць на поспех і разбавіць ліпеньскую раніцу цыклавога клопату глытком салодкага ўзвару, настоенага на запальных акордах гармоніка, пранікнёнай усмешцы і чуллівых словах песні.  Механізатараў і вадзіцеляў знаходзяць нават дома, праводзяць міні-канцэрты для ўсёй сям’і, праслаўляючы беларускі край, хлебную ніву і старанныя рукі. Быць у адной звязцы, жыць агульнымі трывогамі, клапаціцца аб ураджайнасці намалотаў – не проста расклад працоўнага дня, гэта стан душы таго, хто сапраўды адчувае сваё прамое дачыненне да спраў грамадскіх і дзяржаўных.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.