Чачэрскі райкам Беларускага саюза моладзі правёў “Адкрыты дыялог”

IMG_1896Размова за круглым сталом на тэму канцэпцыі маладзёжнага праекту «Беларусь – крыніца натхнення» адбылася на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі.

У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел педагагічныя работнікі, актывісты БРСМ і сакратары пярвічак, журналіст. Што сёння цікавіць падрастаючае пакаленне, чым яно ганарыцца, якія каштоўнасці выхоўвае ў сэрцы – пра ўсё распавядалася на гэтай сустрэчы. Не замахваючыся на большае, паступіла прапанова ўладкаваць у Чачэрску веласіпедную дарожку, або спецыяльную пляцоўку для адточвання навыкаў язды на «двухкалёсніку». У пэўных маладых людзей ёсць намер асвоіць новы від аматарскага спартыўнага віду заняткаў – варкаут. Але для гэтага таксама неабходна абсталяванне і тэрыторыя. Адным словам, калі па нейкай прычыне няма магчымасці выехаць за межы Чачэршчыны, то правесці вольны час хацелася б на карысць і з задавальненнем на месцы.

Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.