Зорны дождж чачэрскіх зорак

1t_7RckyipIФеерверк музычна-песеннай каланады разліваўся ў мінулую суботу на прыступках раённага Дома культуры – у рамках Дня моладзі з мэтай раскрыцця здольнасцяў і пошуку новых зорак чачэрскай эстрады тут адбыўся конкурс творчай моладзі «Зорны дождж».

На спаборніцтва заявілася дзесяць адораных таленавітых удзельнікаў з ліку салістаў і гуртоў мастацкай самадзейнасці. Судзейская калегія ацэньвала пераможцаў па чатырох намінацыях: эстрадны і народны вакал, харэаграфія і арыгінальны жанр. На ўсю моц гучалі ў паветры над горадам сольныя і дуэтныя перапевы, вышэй шатаў дрэў падымалі дух на крылах настрою выступленні вакальных ансамбляў, захапляльныя танцы, паэзія. З адчувальным хваляваннем і трапяткімі пачуццямі на раённую сцэну з вершаваным творам «Палы анёл» выйшла дэбютантка фэсту Віталіна Барысенка. Спадабаўся прысутным нумар отарскай канкурсанткі Ганны Рослікавай, цікава прадставілі імправізаваную музычную казку на новы лад «Воўк і сямёра казлят» рабяты з Залескага ККЦ. Наогул жа ўсе паказалі сябе годна, уразілі сілай голасу і майстэрствам акцёра. У выніку здаровай канкурэнцыі дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны артысты гурта нісімкавіцкага Дома культуры, Вольга Ганжына і Віталіна Барысенка. Прыз сімпатый гледача перахапіла танцавальная група «Малекс», астатнія атрымалі граматы за ўдзел. Падарункі пераможцам прадаставіла старшыня РА ГА «Белая Русь» Наталля Шаўцова.
Паведамляем жахарам раёна, што ў летні перыяд кожную суботу з 18.00 каля фантана па в.Савецкай працуе маладзёжная забаўляльная пляцоўка. Дакладны час і змяненні ў раскладзе размяшчаюцца ў сацыяльных сетках «УКантакце», шукаць групу «Чачэрск афіцыйны».
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.