З любімым садком развітанне

IMG_8761Канец мая стаў хвалюючым і адначасова радасным для выпускнікоў дашкольных устаноў адукацыі і вучняў пачатковых класаў – яны падраслі і сігнулі на новы прыступак свайго дзяцінства.

Выпускныя ранішнікі адбыліся ў кожным садку і школе, рабяты ў вершаванай форме расказвалі, як яны паважаюць выхавацеляў, нянечак, строгіх і ўважлівых настаўнікаў і такія ўтульныя, стаўшыя роднымі і блізкімі, класныя пакоі. Жартоўныя песенькі і тэатралізацыя на дадзеную тэматыку трапна падкрэслівалі значнасць падзеі і атмасферу свята. Гэтай вясной развіталіся з садкамі 160 малышоў Чачэршчыны, а перайшлі з пачатковага звяна ў сярэдняе 147 школьнікаў. Урачыстыя мерапрыемствы наведалі бацькі і блізкія выпускнікоў, каб падтрымаць дзяцей і разам з імі завяршыць першы этап іх сацыяльнага развіцця і сталення. У дзіцячым садку №2 (на здымку) смеху і настрою было на ўсіх, а поруч з гэтым адчуваўся невялікі смутак – хуткая разлука з выхаванцамі выклікала жаль, перамешаны з радасцю. Назаўсёды сказалі: «Бывай!» свайму дарагому «Сонейку» 21 хлопчык і дзяўчынка. Для іх адкрываецца новы, нязведаны і цікавы свет ведаў, пазнанняў і адкрыццяў.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.