У свет прафесій

магазинВыбар будучай спецыяльнасці – справа сур’ёзная. Як жа выбраць сваю, адзіную і жаданую, каб назаўжды і з любоўю?

Дапамагаюць вучням акрэсліць свой жыццёвы шлях бацькі, настаўнікі, а яшчэ работнікі культустаноў раёна. Напрыклад, у нісімкавіцкім цэнтральным Доме культуры плануюць увесь гэты месяц праводзіць з рабятамі цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на прафарыентацыю. Нядаўна хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з працай прадаўца. Наведаўшыся ў мясцовую краму, вучні маглі на хвіліну пераўвасобіцца ў дарослых і абслужыць пакупнікоў: стаць за прылавак, узважыць неабходную прадукцыю, заняцца расфасоўкай і даведацца аб парадку прыёма тавараў. Урок прафесійнай арыентацыі з імі правяла загадчыца магазіна Людміла Селівестранка. «Наша мэта – накіраваць дзяцей у правільнае русла, дапамагчы выбраць для сябе тую справу, якая б забяспечыла не толькі матэрыяльную незалежнасць і кар’ерны рост, але і прынесла маральнае задавальненне», – лічыць загадчыца клуба Алена Жаркіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.