Тэрыторыя сяброўства

Колькі заўгодна можна казаць пра патрыятызм, фарміраванне талерантных паводзін, выхаванне культуры зносін, стрыманасць, узаемавыручку, але толькі на справе, ва ўзаемадзеянні трэніруюцца гэтыя агульначалавечыя якасці. 

І стаўшы ўжо традыцыйным для Чачэршчыны злёт «Дзякуй за Перамогу!», арганізаваны райкамамі саюза моладзі, «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане» і «Белай Русі», аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яркае таму пацвярджэнне. Сонечны дзень мінулай пятніцы зараджаў удзельнікаў не толькі сваім цяплом, але і баявым духам. На працягу двух дзён каманды КЖУП «Чачэрскае», маладзёжных лідараў і «Курскія салаўі» Гаршэчынскага раёна Курскай вобласці Расіі спаборнічалі за кубак першанства ў конкурсных праграмах. Уладкаванне лагера «Бівуак», разбор і збор зброі, стральба па мішэні, патрыятычная песня, конкурс малюнка і зусім нечаканы «Калыханка» паказалі, што няма межаў для майстэрства і кемлівасці, і даставілі ўсім без выключэння хвіліны радасці, весялосці і азарту. Але спаборніцтва ёсць спаборніцтва. У выніку пераможцамі, вось ужо другі год запар, стала каманда братоў-расіян, другое месца ў камунальшчыкаў і замкнула тройку моладзь нашага краю. Патрыятычны злёт завяршыўся, яго ўдзельнікі ўжо вярнуліся на свае працоўныя месцы. Але ў кожнага засталіся прыемныя ўспаміны аб часе, праведзеным на жывапісным беразе в. Вір і жаданне ўбачыцца ў наступным годзе. Да сустрэчы!
Вольга ПЯКАРСКАЯ.

LZquwIsgm0o RcIhdMQT-_4 3CzQmGNsO4M image (4) IMG_0114 IMG_0127 IMG_0141 IMG_0153 IMG_0154 IMG_0163 IMG_0169 IMG_0177

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.