Па краявідах Чачэршчыны

туризмПершая дэкада чэрвеня для наведвальнікаў аб’яднання па інтарэсах «Турыстычна-прыкладное шматбор’е» РЦТДіМ (настаўніца Алена Дуброўская) была насычанай і цікавай. Каманда «Фартуна» мела шанец пачаць летнія канікулы з азартам і настроем – рабяты адпачывалі ў абласным турыстычным перасоўным палатачным аздараўленчым лагеры «Здароўе – змоладу». Ва ўрочышчы ракі Казара каля вёскі Церуха, што пад Гомелем, хлопчыкі і дзяўчаты чатыры дні паказвалі на практыцы ў трох відах спаборніцтва, чаму навучыліся за год. А затым яшчэ столькі ж правялі ў паходзе па краявідах Чачэршчыны: наведалі помнікі ваеннай славы і абеліскі Залесся, Покаці, Бабіч, Нісімкавіч, завіталі ў школьныя музеі, музей ткацтва. Апошнім прыпынкам выбралі стаянку 1-й Гомельскай партызанскай брыгады ў п.Яміцкі. Начоўка пад адкрытым небам, сняданак на свежым паветры каля кастра пакінулі ў сэрцах юных турыстаў добры адбітак і незабыўныя моманты вясёлага лета. Разам з Аленай Аляксандраўнай суправаджаў рабят у дарозе Аляксей Каласкоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.