Калекцыя мадэляў Дар’і Маркавай

IMG_9603Не паспелі работнікі і вучні раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адсвяткаваць агульную радасць перамогі Вікторыі Юрчанкі, як новая навіна – Дар’я Маркава з ліцэя заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім творчым праекце «Бяспечны пераход – 2017» у намінацыі «Калекцыя мадэляў», атрымала падарункі і два дыпломы – ад Міністэрства УДАІ ўнутраных спраў РБ і часопіса «Переходный возраст». Дзяўчынка падрыхтавала і прадставіла на асабістае першанства калектыўную работу «Дарожны калейдаскоп». Адзенне, па-мастацку аздобленае флікерамі, дапаможа засцерагчыся ад надзвычайных здарэнняў і няшчасных выпадкаў на дарозе, лічыць Дар’я і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Тэатр мод» Дзіна Баранава, якая дапамагала рыхтаваць касцюмы. У такой сукенцы і прыгожа, і бяспечна!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.