Дагледжаная крыніца і крыж на ўездзе

IMG_0116Загадчыца Бабіцкага цэнтра народнай творчасці, музыкі і песні Людміла Міхалкоўская яшчэ і дэпутат па бабіцкай акрузе. Ужо два сезоны запар Людміла Мікалаеўна выконвае абавязкі народнага выбранніка. Нядаўна ў размове з жанчынай закранулі не толькі прафесійную тэму. Гаварылі таксама пра тыя справы, у выкананні якіх аказалася важкім слова дэпутата.

Як правіла, у кожнай вёсцы час ад часу ўзнікаюць аднолькавыя праблемы. І перш-наперш расказаць пра іх спяшаюцца народнаму выбранніку. Так і Людміле Мікалаеўне неаднаразова скардзіліся на перабоі ў вулічным асвятленні. Асабліва актуальна гэта тэма зімой. І калі яна рашалася праз старшыню сельвыканкама, то праблема з няякаснай вадой не абышлася без умяшання некаторых раённых служб. Прафілактычная работа праводзіцца да гэтага часу, але цалкам палепшыць сітуацыю можа толькі змена вадаправодных труб. А гэта мерапрыемства павінна быць запланавана на будучыню. Таму задача цалкам яшчэ не вырашана, але дэпутат сваю справу зрабіў.
Аднак часцей за ўсё Людміле Мікалаеўне даводзіцца клапаціцца пра добраўпарадкаванне населенага пункта. Па яе ініцыятыве навялі парадак на мясцовых могілках: прыбралі смецце, выкасілі траву. Удзельнічалі ў гэтым працэсе супрацоўнікі школы і дзіцячага садка, а таксама ўстановы культуры. Добраўпарадкавалі бабічане і крынічку.
Акрамя ўсяго іншага прапанавала дэпутат паставіць паклонныя крыжы на абодвух канцах вёскі. Большасць жыхароў у Бабічах сталага ўзросту, а царквы тут няма. Зараз веруючыя маюць магчымасць падысці да памятнага месца і выказаць сваю малітву.
У цэлым бабіцкі дэпутат неабыякавы да надзённых праблем аднавяскоўцаў. Ды і ў іншых населеных пунктах Людміла Міхалкоўская праяўляе заклапочанасць пра лёс жыхароў. Падчас канцэртаў, якія праходзяць пад яе кіраўніцтвам у іншых вёсках, жанчына выслухоўвае пытанні вяскоўцаў, спрабуе падказаць выйсце ці расказвае пра сутнасць справы старшыні сельвыканкама.
Работа дэпутата – адказная справа. І не кожны здольны ўзяць на сябе смеласць выслухаць голас народа ды яшчэ паспрыяць вырашэнню многіх задач. Таму трэба аддаць даніну павагі кожнаму, хто імкнецца так ці інакш зрабіць паслугу насельніцтву.
Н. МІХАЙЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.