Бібліятэка ХХІ стагоддзя: форум на перспектыву

SAM_3797На мінулым тыдні на базе пасялення Любаўшаны, што на Краснагоршчыне, адбылася рабочая сустрэча чачэрскіх і расійскіх бібліятэчных работнікаў у рамках міждзяржаўнага круглага стала «Бібіліятэка ХХІ стагоддзя». На пазнавальна-азнакамленчы форум сабраліся прадстаўнікі дадзенай сферы Бранскай вобласці, а таксама госці з Беларусі – Чачэрска і Краснаполля.

Праграма дня, прымеркаваная да 45-годдзя пабрацімскага супрацоўніцтва і наладжвання сяброўскіх сувязяў, прадугледжвала абмен вопытам з паказам слайдаў і расповядам аб цікавых і неардынарных традыцыйных і інавацыйных формах працоўнай дзейнасці. Пра чачэрскія метады прыцягнення чытачоў і арганізацыю культурных мерапрыемстваў на экране відэапраектара паведамілі калегам дырэктар установы Людміла Хрысціна і метадыст ЦРБ Людміла Трубачэнка. Чачаране пахвасталіся ўдзельнікам пасяджэння, як масава і насычана праходзіць у нашым горадзе відовішчная дзея «Ноч у бібліятэцы» і іншымі відамі прафмайстэрства. У ходзе дня гучалі вершы паэтаў, членаў літаратурнага аб’яднання «Дзеці Славянскага поля», затым усіх разам закружыў карагод Дружбы, краснапольскія артысты парадавалі невялікім канцэртам, праводзіліся забавы для дарослых, гульнёвыя конкурсы і віктарыны. На памяць аб сустрэчы чачаране прывезлі дадому багаж карысных напрацовак і атрымалі за сваё творчае прадстаўленне сімвалічны сіні капялюш, які азначае неардынарны падыход да справы, альтэрнатыву і нараджэнне новых ідэй. Гэта як намёк на тое, што яшчэ не ўвесь патэнцыял выпрацаваны і наперадзе чакае шмат крэатыўнага, перадавога, захапляльнага. Таксама расійскія калегі поціскамі рук пацвердзілі жаданне наведацца ў Чачэрск з аналагічным візітам дзесьці бліжэй да восені.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.