Адпачываем весела

летоЛедзьве пачаліся летнія канікулы, а ў рабят Чачэршчыны ўжо вялікі запас уражанняў. Напрыклад, вучні батвінаўскай школы цікава і весела адзначылі напачатку месяца Дзень сяброў, паспрабавалі наварыстай юшкі на свежым паветры, наведаліся ў казачнае «Берандзеева царства» і пабывалі на месцы стаянкі першай Гомельскай партызанскай брыгады ў п.Яміцкае. Школьнікі сідаравіцкай установы адукацыі наводзілі парадак каля помнікаў воінскай славы, гулялі ў дартс і спазнавалі навыкі камп’ютэрнай тэхналогіі. А хлопчыкі і дзяўчынкі з Нісімкавіч на днях прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце і навялі на тварах аквагрым. Ой, колькі было эмоцый і настрою! Свята дзяцінства для іх арганізавалі работнікі мясцовай культустановы. Але самае цікавае яшчэ наперадзе…

Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.