За мір і свабоду паклон

IMG_7437Свята перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй – момант лікавання, агульнай радасці і даніна памяці гераізму і мужнасці салдата саракавых.

Напярэдадні 9 Мая жывым сведкам тых гадзін, ветэранам вайны заўсёды аказваецца павышаная ўвага і пашана. І на гэты раз да ўдзельнікаў баявых дзеянняў, былых абаронцаў Радзімы наведаліся дэлегацыі ад раённай улады, арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны, моладзь, школьнікі і, канешне ж, прадстаўнікі прафсаюзных аб’яднанняў. Такую групу на чале з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланай Мельнікавай сустракаў у пакоях сваёй хаты ўсімі паважаны жыхар аграгарадка Батвінава, ветэран Вялікай Айчыннай Аляксандр Ягоравіч Шапіленка. Нізкі паклон за подзвіг і віншавальная паштоўка з рук Святланы Пятроўны і прафсаюзных лідараў Ганны Туравец і Таццяны Перавознікавай – толькі невялікая частка таго, чым можа адарыць сёняшняе пакаленне свайго вызваліцеля.
Шэраг візіцёраў з кветкамі і сардэчнымі абдымкамі рушыў ў дарогу, якую пратапталі да сведкаў тых крававых дзён сваімі сэрцамі і адкрытай падзякай сучаснікі. Прыміце нашу пашану, любоў і прызнанне! Дзякуй за мір і свабоду!
Уключыўся ў масавую дзею таксама ветэранскі актыў аддзялення дзённага прабывання для людзей сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У гэтыя дні было праведзена тры штогадовыя дабрачынныя акцыі: «Кветкі Перамогі», «Добрае сэрца» і «Ветэран – ветэрану». Жанчыны аказалі знакі ўвагі састарэлым працаўнікам тылу і вязням фашысцкіх канцлагераў, якія знаходзяцца ў нісімкавіцкай бальніцы сястрынскага догляду. Прыгатавалі ў падарунак старым самавязаныя шкарпэткі, рушнічкі, кветкі і пачастункі хворым, пашытыя за сродкі Цэнтра насоўкі, а галоўнае – парадаваў добрай песняй вакальны калектыў «Жывіца». Кропля ўвагі прынесла ўсім узаемную асалоду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.