Дбайныя гаспадары ў Чачэрску

IMG_8431Падворак Тамары і Дзмітрыя Ганжыных – упрыгожванне гарадскога ландшафту. Да дня нараджэння жонкі ў маі гэтага года Дзмітрый Андрэевіч аздобіў фасад хаты скульптурамі велічнай жывёлы – ільва. 

А ўнутры двара на клумбах усміхаюцца сонейку цюльпаны, браткі, рыхтуюцца заквітнець лілеі, півоні, аздабляюць экстэр’ер падвясныя вазоны з хатнімі кветкамі і стромкія туі, пад якімі зручна ўладкаваліся фарфоравыя фігуркі гно-мікаў, жабак, чарапахі і сямейства мядзведзяў. На сценах – пакрытыя лакам каляровыя фоташпалеры. Ад парога хаты да сельскагаспадарчых пабудоў выкладзены дарожкі з тратуарнай пліткі. Такая ж ідылія і парадак у кожным пакоі дома, на агародзе і, канешне ж, у душах саміх гаспадароў, якія імкнуцца зрабіць гэта жыццё светлым і камфортным. Чысціня, утульнасць і гармонія – візітная картка Ганжыных з Чачэрска і стыль іх сямейнага ладу. Бяры прыклад!
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.