Песні ў гонар Перамогі

песні перам.У рамках мерапрыемства адбыўся фінальны тур творчага конкурсу вакалістаў «Песні Перамогі» сярод членаў прафсаюза дадзенай галіны. Педагогі раёна выйшлі на сцэну ў некалькі новым для сябе вобразе, пераўвасобіўшыся ў спевакоў і музыкантаў.

На гала-канцэрце прагучала 14 музычных нумароў пра вайну і ролю савецкага салдата ў вызваленчым руху. Прыемна здзівіла прысутных намеснік дырэктара па навучальнай рабоце СШ №1, настаўнік-дэфектолаг Тамара Макеева, праспяваўшы аўтарскі твор на беларускай мове «Успаміны ветэрана», агучыла песню для якой на баяне настаўнік музыкі Ніна Трыбуналава. Вакальныя дадзеныя ўсіх выканаўцаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Мельнікава ацаніла на самым высокім узроўні, а старшыня РК прафсаюза Таццяна Перавознікава падрыхтавала артыстам узнагароды: усе салісты атрымалі граматы і дыпломы адпаведных ступеняў, грашовыя прэміі. Свята Перамогі – радасць агульная, і тое пацвердзіла мінулая цікавая культурна-патрыятычная акцыя.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.