Ноч музеяў у Чачэрску

IMG_8249А шостай гадзіне вечара 19 мая каля сцен гарадской ратушы гучала сучасная музыка мясцовых віртуозаў, паказвалі майстар-класы мастакі горада, а ў выставачных залах прайшоў шэраг цікавых відовішчаў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў.

І хоць наведвальнікаў падзівіцца карціннай галерэяй «Запіс сноў фантазіі», паглядзець кароткаметражныя фільмы пра рыцарскія баі, пагуляць у мафію, далучыцца да музейнага квэсту, а самае галоўнае, даведацца пра жорсткія катаванні інквізіцыі было няшмат, дзверы ўстановы культуры былі адкрыты ўсім жадаючым да позняга вечара. Тыя ж, каму не пашчасціла наведацца ў музей у той дзень, змогуць прыйсці і пазнаёміцца з творчасцю знакамітага мастака і паспачуваць ахвярам IMG_8240бязлітасных душагубаў, якія падвешвалі людзей на дыбе, «ачышчалі душу грэшнікаў» гарачай вадой, заганялі небаракам у пяткі цвікі, разрывалі іх цела на часткі жалезнымі крукамі, ці распільвалі чалавека пілой. Пра ўсе гэтыя жахі раскажа выстава малюнкаў і прылад здзекаў , якая будзе працаваць да канца месяца. Калі ж сэрцу захочацца нечага больш прыемнага – калі ласка на прагляд работ жывапісца Івана Папова: яго творчасць даступна чачаранам да 6 чэрвеня. Прыходзьце, запрашаем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.