Каляровая радасць

IMG_6945Некалькі гадоў пры палескім цэнтральным сельскім Доме культуры і народных традыцый працуе дзіцячае грамадскае аб’яднанне «Гаспадынька». 

Школьнікі займаюцца вывучэннем народных абрадаў і традыцый, вывучаюць рэцэпты прыгатавання разнастайных страў беларускай кухні, вырабляюць прадметы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і многае іншае. А нядаўна, як паведаміла дырэктар культустановы Надзея Патапава, гурткоўцы распачалі вырошчванне пакаёвых дэкаратыўных кветак, якія потым раздаюць людзям для развядзення – няхай вясёлай стракатай радасці стане больш на вокнах дамоў, кватэр чачаран і вясковых жыхароў. Размнажэнне шляхам чаранкавання фіялак, герані, калакольцаў, фікусаў, бягоніі, каланхоэ і іншых суквеццяў вельмі падабаецца хлопчыкам і дзяўчынкам, а яшчэ такі від захаплення дазваляе бліжэй сутыкнуцца з прыродай і яе цудоўнай сілай жыцця, дакрануцца пальцамі да каляровай гамы маленькага цуда ў гаршчочку, спрыяе духоўнаму выхаванню і далучэнню да прыгожага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.