Белы «італьянец» у руках беларуса

IMG_8506У мінулую сераду здзіўляў і паланіў сэрцы чачаран лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, лаўрэат спецыяльнага фонду РБ, пераможца Вышэйшай лігі мэтраў міравога акардэона, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Ігар Квашэвіч. 

Таленавіты акардэаніст і спявак арганізаваў дабрачыннае паказальнае выступленне ў рамках музычна-адукацыйнага праекту «Беларусь тур» і правёў у гарадской ратушы творчы дыялог з юнымі баяністамі і аматарамі ігры на народных інструментах. Непасрэдна ж на сцэне раённага Дома культуры залаты акардэон Беларусі паказаў не толькі віртуозную ігру, але і пазнаёміў аўдыторыю з аўтарскімі творамі, выканаўшы шэраг сольных нумароў пра каханне, славянскае сяброўства, любові да Радзімы. Увазе слухачоў былі прадстаўлены песні «Мілая мая», «Дружба», «Разам на вякі» і іншыя. Артыстызм, высокая форма сцэнічнага майстэрства і сонечная ўсмешка зоркі беларускай эстрады прыйшліся даспадобы ўсім, хто прыняў удзел у культурна-выхаваўчай акцыі, арганізаванай Міністэрствам культуры Беларусі і грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь».
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.