Трагедыя ў экспазіцыях чачэрскага музейнага пакою

IMG_1128Роўна год назад у Чачэрску пры гісторыка-этнаграфічным музеі за сродкі Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра (ахвяравана тысяча беларускіх рублёў) і за кошт уласных грашовых выдаткаванняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама расчыніў дзверы музейны пакой, дзе захоўваюцца дзясяткі экспанатаў, што расказваюць пра падзеі 1986 года і звязаныя з той аварыяй наступствы. З яго адкрыццём у горадзе стала на адзін турыстычны аб’ект больш. І хоць па сутнасці ён адлюстроўвае маркотны і скрушны настрой, сюды перыядычна наведваюцца госці Чачэршчыны, замежныя дэлегацыі, тут праводзяцца школьныя экскурсіі і праходзяць пазнавальна-азнакамленчыя тэматычныя сустрэчы з гістарычным мінулым краю. За бягучы перыяд з экспазіцыямі музейнага пакою пазнаёміўся 259 чалавек. І калі датыкаешся душой і сэрцам да нядаўняга былога, пражываеш хвіліны тых страшэнных трагічных абставін, разумееш кошт мірнага неба і ўтульнасці роднай хаты.

В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.