Віншаванні, кветкі і вясна

IMG_3836Пажаданні радасці, святла, усмешак і асабістага шчасця прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Ігара Аслюка падчас урачыстага прыёму жанчын раёна ў гарадской ратушы. Любімым матулям дзячылі за шчодрасць сэрца і дабрыню іх дзеці, гучалі словы падзякі за грамадскі клопат і працоўны запал, сыпаліся кампліменты ад мужчын, а ў дадатак – песні і чароўная музыка вясны. Першыя сакавіцкія кветкі і бакал шампанскага сталі кульмінацыяй сустрэчы і яшчэ больш падкрэслілі важнасць і актуальнасць міжнароднага свята.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.