Таленты чачэрскай зямлі

IMG_2047Гэта самадзейнае трыо ведаюць амаль у кожнай вёсцы Чачэршчыны. Калі яны выступаюць разам – дрыжыць паветра, млее сэрца і па целе разліваецца прыемная асалода.

Кожны з іх – неардынарная асоба, апантаная спеўным мастацтвам, духоўна багатая, з высокім прыродным талентам. Салісты выразна дапаўняюць адзін аднаго, іх сцэнічны вобраз і манера выканання згодна гармануюць, ствараючы цэласнае аблічча моцнага музычнага калектыву. Шырокі галасавы дыяпазон Аляксея Маркоўскага ўражвае сілай гуку, эмацыянальным напорам і каларытам. Пышныя вусы, здольная падкупіць любога абаяльная ўсмешка і артыстызм гарантуюць палову поспеху выступлення гурта. А калі да мікрафона падыходзіць Таццяна Назарава, сумненне ў трыумфе канцэртнага нумара адпадае наогул. Тым больш, калі ёй акампануе майстар-віртуоз Пётр Біжуноў. Дык чым жа асаблівым вылучаецца гэта творчая каманда ад астатніх аматараў сцэны? У кожнага калектыву свая манера выканання і мастацкі стыль. Гэты ж адрозніваецца тым, што ў яго рэпертуары песні пра душу і для душы, большасць з якіх – аўтарскія, напісаныя сэрцам. Таццяна можа «на хаду» прыдумаць словы і тут жа прасаліраваць, а музычную апрацоўку зробіць Пётр Сямёнавіч. Шмат спяваюць уласных твораў, што яшчэ больш падкрэслівае значнасць і індывідуальнасць артыстаў.
Некалькі слоў асобна хочацца сказаць пра акампаніятара. У свой час талент Пятра Біжунова спатрэбіўся пры адкрыцці на базе бабіцкай школы класа ігры на двухрадцы. Да выкладчыка запісалася адразу 12 чалавек, але цяжкая праца авалодвання народным інструментам «адсеяла» палову з іх, а потым і ў астатніх прапала жаданне. Што ж, не той час, не тыя захапленні. Затое для Нісімкавіцкага ЦСДК, куды запрасіла гарманіста тагачасны дырэктар культустановы Тамара Гулевіч, талент мясцовага музыканта стаў неабходным і каштоўным. Пакуль працаваў аграрыем, лячыўся пасля аперацыі на пазваночніку – пра духоўнае думалася менш. А цяпер нібы адкрылася новае дыханне, пачалося другое жыццё, з’явілася натхненне, якога раней не было. Зрабіць аранжыроўку, каб старая мелодыя загучала на іншы лад, вялікае задавальненне для мужчыны. А стварыць уласны твор – шчасце. Больш за 30 такіх песень нарадзілася ў Пятра Сямёнавіча – пра гісторыю свайго жыцця «Родительский завет», жартоўная «Цешча», «Каравай» і інш. Пра родную вёску, хлеб яго вершаваныя сповяды:
«О, каравай, волшебный древний знахарь,
Мне мудрости твоей вкусить дано.
Благодарю, земля, спасибо, пахарь,
За мудрое целебное зерно…»
Х Х Х
Душистый теплый, словно в раннем детстве,
Родной землей вскормленный каравай,
Разделишь с другом, и тепло на сердце,
Как будто полдень плещет через край.
Х Х Х
Поля щедры на вечные богатства,
Я за нелегкий труд из года в год
Благославляю дружество и братство,
Которым славен труженик-народ.

Самая светлая паласа існавання на гэтым свеце – гэта яго музыка, песні і зямля, як лічыць сам бабічанін. «В деревне жизни начинал дорогу, в деревне ее буду завершать», – шчыра прызнаецца самародак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.