За працай – песня

Сёння падвялі вынікі працоўнай дзейнасці за 2016 год супрацоўнікі галіны культуры Чачэршчыны. Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі атрымалі тыя, хто найбольш за іншых пастараўся арганізаваць для насельніцтва вольны час, абагаціў бюджэт раёна дадатковымі фінансавымі сродкамі і вылучыўся ў творчых конкурсах і фэстах. Віншаванні перадавікам вытворчасці і ўсім работнікам адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна і начальнік аддзела Вадзім Крупенькін. І, канешне ж, музычныя віншаванні ад артыстаў рэгіёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.