Чачэрскі музей запрашае на выставу

IMG_0333У экспазіцыйнай зале гісторыка-этнаграфічнага музея адкрылася выстава жывапісу з фондаў Буда-Кашалёўскай карціннай галерэі імя Я.Я.Маісеенкі «Палітра душы».

Жыхарам Чачэршчыны прапануецца паглядзець на работы знакамітых савецкіх мастакоў розных жанраў і графікі. Выявы жывёл, партрэты, нацюрморты і пейзажы – вось невялікі пералік таго, на што можна падзівіцца на працягу месяца. Ёсць тут і тварэнні ў стылі сюррэалізма, напрыклад, карціна «Добры пастыр» у вобразе манаха з адкрытай душой. Адным словам, калі нехта цікавіцца высокім і  прыгожым, знойдзе тут сабе асалоду душы і прыемнае воку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.