У Новы год – з БРСМ

Для жыхароў горада напярэдадні навагодніх урачыстасцяў актывісты раённай маладзёжнай арганізацыі правялі святочную акцыю «У Новы год – з БРСМ».
Падчас перапынку на абед прахожых частавалі шакаладнымі цукеркамі – каб стварыць настрой і напомніць, што ўсмешка з’яўляецца галоўнай візітнай карткай не толькі бягучага года, але і наогул усяго чалавечага жыцця. Ісці па ім з аптымізмам, азартам і шчырым сэрцам значна лягчэй, а добрыя ўчынкі і надзейныя сябры дапамогуць адчуць сваю значнасць на гэтай зямлі. Здароўя, пазітыву і дабрабыту жадалі
чачаранам у той дзень разгарачаныя на снежаньскім марозе хлапцы і дзяўчаты ў футболках з лагатыпам ГА «БРСМ».
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.