На Чачэршчыне жыве казачны Дзед Ледзяны

мерк2.Правесці святочныя навагоднія дні з настроем і прыемнымі ўражаннямі гасцінна запрасілі работнікі Меркулавіцкага ЦСДК у рэзідэнцыю Ледзянога Дзеда.

Гэты год сабраў вялікую колькасць адпачываючых каля бліскучых агеньчыкаў і каляровай мішуры прыгажуні-ёлкі, – расказвае дырэктар установы культуры Вольга Дзямідава. – Гасцёўня расчыніла дзверы 23 снежня, і за тыдзень сюды наведалася звыш 300 чалавек, большасць з якіх даведаліся пра магчымасць пабываць у свеце чароўнага ад гомельскага турыстычнага агенцтва «Правільны адпачынак». Такі наплыў жадаючых парадаваў і здзівіў, бо у 2016-м мы прынялі названую колькасць людзей толькі за паўтара месяца. Персанажы тэатралізаванай пастаноўкі – Лясун, Баба Яга, Папялушка, Воўк, Вавёрка і іншыя казачныя героі – стварылі для гасцей сапраўдны цуд, закружылі ў коле незвычайных падзей і забаў. Напамінаем жыхарам раёна, што мы працуем да 14 студзеня. Прыязджайце, прывозьце сваіх дзяцей і падаруйце ім хвіліны незабыўнага чарадзейства і яркага свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.