Ідэалагічны ракурс Чачэршчыны

IMG_0948Тэма высокаэфектыўнай і канкурэнтаздольнай вытворчасці, як сродак паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, ідэалагічнага суправаджэння выканання прагнозных паказчыкаў, вырашэння сацыяльных пытанняў у працоўным калектыве выносілася на абмеркаванне ідэалагічнага актыву раёна на выязным семінары-нарадзе, што адбыўся на базе ААТ «Звязда». Намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Чачэршчыны, спецыялісты, якія адказваюць за гэты накірунак, мелі магчымасць азнаёміцца з умовамі працы і адпачынку працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. А далей прыступілі да абмеркавання актуальных пытанняў.

Ідэолаг – правадыр ідэй дзяржавы і вельмі важна, каб ён разумеў, чым і як жыве калектыў. Варта адзначыць, што падобнага роду мерапрыемствы штомесяц праводзяцца ў раёне і збіраюць актыў з мэтай абмену вопытам. Прафілактыка сацыяльнага недабрабыту, узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых асоб у рамках функцыянавання камісіі садзейнічання сям’і і школе ў сельгаспрадпрыемстве – адна з лепшых у раёне. А таму ёсць чым падзяліцца з калегамі. Сёння на тэрыторыі сельсавета пражываюць 114 сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх, сярод іх 27 – шматдзетныя. І толькі чатыры знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (раней – 16). Толькі дзве асобы з’яўляюцца абавязанымі па Дэкрэце №18 кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей, а было калісьці  і больш за дзесяць. І роля сельгаспрадпрыемства ў гэтым пытанні вельмі вялікая: дзякуючы кіраўніцтву ўдалося вырашыць праблемы алкагольнай залежнасці асобных работнікаў. Лячэнне цалкам аплаціла ААТ «Звязда». А як стымул тыя, хто не вытрымлівае цвярозага ладу жыцця, пакрывае ўсе выдаткі сельгаспрадпрыемства.

Відавочна станоўчая роля  ўзаемадзеяння з сельсаветам, ўстановай адукацыі і  іншымі службамі ў плане прафілактыкі сямейнага недабрабыту. Але менавіта ідэалагічны работнік з’яўляецца сувязным звяном у пошуку рашэння праблем кожнага працаўніка. І менавіта ён абавязаны данесці да кожнага, што вынікі працы прадпрыемстваў, дабрабыт сям’і залежаць ад захавання працоўнай дысцыпліны, добрасумленнага выканання абавязкаў і ініцыятыўнасці. Старшыня суда Чачэрскага раёна Пётр Цыганок, які прысутнічаў на мерапрыемстве, звярнуў увагу, што не апошнюю ролю ў пытаннях умацавання дысцыпліны і належных паводзінаў у сям’і адыгрываюць меры маральнага стымулявання работнікаў. Чаму б не прадугледзець заахвочванне тых бацькоў, чые дзеці праяўляюць сябе ў вучобе, у культурна-масавых мерапрыемствах. Бо ў большасці паказальныя судовыя пасяджэнні, якія праводзяцца ў працоўных калектывах, маюць вялікі выхаваўчы аспект. А калі не толькі негатыўныя факты будуць мець рэзананс у калектыве, а і добры прыклад грамадзянскай адказнасці, работа будзе яшчэ больш дзейснай. Выклікае трывогу злачыннасць сярод непаўналетніх. У мінулым годзе падлеткамі здзейснена 10 злачынстваў (да прыкладу, у Буда-кашалёўскім раёне – 5), здзейснена тры злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў. І тут таксама вялікая роля ідэолагаў, якія варты данесці да бацькоў, чым можа адгукнуцца бяспечнасць у выхаванні падлеткаў.

— Без ідэалагічнага суправаджэння немагчыма ніводная сфера дзейнасці. Ідэолагам трэба наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам. Вы павінны бачыць, што хвалюе людзей, якія праблемы неабходна вырашаць. Кожны працоўны калектыў з’яўляецца суб’ектам эканамічнай палітыкі дзяржавы. І менавіта ад яго патэнцыялу ў значнай ступені залежыць эфектыўнасць вырашэння задач, якія стаяць перад прадпрыемствамі.  Таму надзвычай важна правільна арганізаваць унутры калектыву ідэалагічную работу,  — абагульніла намеснік старшыні райвыканкама Ю.Басаргіна.– Асноўнымі яе мэтамі павінны быць стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў працоўным калектыве, арганізацыя дысцыпліны, парадку, зацікаўленасці людзей і выхаванне іх пачуцця адказнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.