Дуэт апантаны Васіля і Таццяны

IMG_0914Бабіцкая сям’я Карпоўскіх – музычная, спяваючая, творчая. Васіль працуе ў сферы лясной гаспадаркі і паралельна за паўтары дзясяткі гадоў з’яўляецца акампаніятарам народнага ансамбля народнай песні, музыкі і танца «Лёс». А Таццяна спачатку кашаварыла ў школе, а з 2014-га займае пасаду бібліятэкара і поруч з тым наведвае вышэй названы калектыў.
Віртуозны гарманіст і галасістая спявачка разам выходзяць на сцэну, рыхтуюць святочныя выступленні і праводзяць абрадавыя дзеі. Іх аб’ядноўвае сумесная праца і захапленне канцэртнай дзейнасцю. Любую справу робяць удваіх, агульна. Трэба арганізаваць культурна-масавае мерапрыемства – няма праблем, неабходна прыдумаць і стварыць малую архітэктурную форму – дайце хвіліначку. Праяўляюць выдумку, вырабляюць элементы інтэр’ера і знешняга аздаблення з душой і фантазіяй: яна вышывае і вяжа, ён з бензапілой і сякерай. Але больш за ўсё аддаюць сілы музычна-спеўнаму накірунку, удзельнічалі ў абласным конкурсе сямейнай творчасці. Любоў да мастацтва бацькі выхавалі і ў сваіх дваіх сыноў. Старэйшы Пётр да арміі хадзіў на рэпетыцыі ў вясковы клуб, заліхвацкі выбіваў абцасамі, а цяпер і яго брат Аляксей кружыць «польку» ў складзе дзіцячага танцавальнага гурта. Неабходна заўважыць, што маці Васіля – Тамара Ісакаўна – таксама спявала ў «Лёсе», а жвавая і вёрткая цешча Ганна Васільеўна і сёння не сядзіць на печы.
Адметнай рысай характару Васіля і Таццяны служыць адкрытасць, добразычлівасць, спачуванне чужой трагедыі і сардэчнае дачыненне да чыёйсьці радасці. А яшчэ прырода надзяліла іх вялікім талентам, якому няма абмежавання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.