Чароўныя ўзоры з-пад рук чараўніцы

Теплякова Вера Петров.Вышываныя гладдзю сурвэткі майстрыцы з Бабіч Веры Пятроўны Цепляковай радуюць вока, здзіўляюць каларытам і стракатасцю каляровых нітак.
Навыкі вышывальшчыцы жанчына набывала з цягам часу, а пераняла практыку складання ўзорных карцін на белай тканіне ад маці, якая займалася яшчэ і ткацтвам. Вера Пятроўна з’яўлялася перадавой даяркай саўгаса «Нісімкавічы» – адпрацавала ёй 33 гады, упрыгожвала раённую Дошку гонару, заваёўвала першыя месцы па надоях малака ў раёне і ў якасці чатырохтысячніцы адзначалася ганаровымі граматамі, значкамі за перамогу ў сацспаборніцтвах, турыстычнымі паездкамі і каштоўнымі падарункамі. Ужо трынаццаты год спявае ў народным калектыве народнай песні, музыкі і танца «Лёс», і светлы прыгожы ўбор для сябе вышыла ўласна. Навалачкі, рушнікі, прасціны, абрусы і іншыя прадметы для аздаблення інтэр’ера хаты дорыць суседзям, сяброўкам, родным. Яе работы заўсёды дэманструюцца на раённых і абласных выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, карыстаюцца попытам на тэматычных святах і вечарынах.
IMG_0823Пазайздросціўшы захапленню Веры Пятроўны, узялася за іголку і сястра Таццяна Хрысціна. Рукатворныя шэдэўры мясцовых майстрыц захапляюць, а асобныя работы Веры Цепляковай не проста ўражваюць, яны зачароўваюць каларытам фарбаў і тонкасцю выканання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.