Шануюць спадчыну сваю

IMG_0097Пакуль народ памятае свае традыцыі – у яго ёсць будучыня. Нашы нацыянальныя здабыткі клапатліва захоўваюць не толькі працаўнікі культуры і чуллівыя бабулькі.

Маюць зацікаўленасць да розных відаў фальклору таксама педагогі і іх выхаванцы.  Пераможцы раённага этапа абласнога конкурсу «Шануйце спадчыну сваю» ўдзельнічалі ў  занальным аглядзе, які адбыўся ў Рэчыцы ў мінулую суботу.

З песеннай творчасцю прадстаўляў Чачэршчыну ансамбль сярэдняй школы №1 «Званочкі» пад кіраўніцтвам Ніны Трыбуналавай. Палясчане выступалі ў намінацыі «Каляндарна-земляробчыя святы і абрады вяснова-летняга цыклу» (на фота).

«Кнопачкі» з Нісімкавіч выйшлі на сцэну з гульнёвым фальклорам. Разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Надзеяй Цімашэнка і музычным кіраўніком клуба Таццянай Баранавай хлопчыкі і дзяўчынкі нагадалі, як раней «каза-дзераза па кругу гуляла»… Розныя забавы перажылі стагоддзі і сёння гарэзы бавяць час за простымі народнымі пацехамі. Дарэчы, фальклорны гурт пачаў сваю дзейнасць толькі ў кастрычніку, але яго ўдзельнікі паспелі ўжо многае даведацца і заслужылі станоўчыя водгукі журы.

Вынікі конкурсу будуць вядомы пазней, але і зараз зразумела, што мерапрыемства пакінула прыемныя ўражанні. Выканаўцы шчыра пранікліся роднай спадчынай, пасябравалі, узбагацілі свой духоўны свет.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.