Дырэктар КЖУП «Чачэрскае» у ліку ўзнагароджанных

IMG_0195Патрыятычная акцыя «Маёй краіне»  праведзена на Гомельшчыне . Яе мэтай было запрасіць як мага больш грамадзян, асабліва з ліку моладзі, да рэалізацыі спраў на карысць краіны. Акцыя прапагандуе інтэлектуальную і творчую дзейнасць, спрыяе фарміраванню пазітыўнага іміджу Беларусі.

Стаць яе ўдзельнікам мог кожны жыхар Гомельшчыны. Былі аб’яўлены напрамкі: «Маёй краіне –  мая павага», «Маёй краіне – мой поспех», «Маёй краіне – мае добрыя справы».  І вось на мінулым тыдні падведзены вынікі.

Прыемна паведаміць, што ў ліку пераможцаў прадстаўнік Чачэршчыны – дырэктар КЖУП «Чачэрскае» Віктар Марчанка. Ён узнагароджаны Граматай Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» за грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і папулярызацыю ветэранскага руху. Нагадаем нашым чытачам, што па ініцыятыве Віктара Уладзіміравіча і пры непасрэдным яго ўдзеле ў Чачэрску летам гэтага года ўстаноўлены помнік у гонар подзвігу, мужнасці і славы ваенных маракоў Чачэршчыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.