Свой стыль у чачэрскай артысткі

IMG_6562Абаяльная, прывабная і сціплая салістка вакальнай групы «Свой стыль» раённага Дома культуры Святлана Новікава на сцэне ўжо больш за два дзясяткі гадоў. Яе мілагучны голас і манера выканання адлюстроўваюць не толькі тэматыку і настрой музычнага нумара. Спявачка лічыць, што шмат твораў добрых, цікавых і празаічных. Але калі ў песні ёсць душа, то і спяваеш яе таксама з душой.

. Пачынала мастаком-афарміцелем, была акапаніятарам, кіраўніком вакальнага гуртка, два гады ўзначальвала ГДК, скончыла гомельскі каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага, а цяпер займае пасаду сакратара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У верасні 2017-га споўніцца 20 гадоў, як працуе ў галіне. І ўвесь час дорыць гледачу прыемныя хвіліны задавальнення. У маладой жанчыны шмат розных захапленняў – вязанне кручком і спіцамі, распрацоўка хатняга дызайну, выпечка і прыгатаванне тартоў, але для іх увасаблення не хапае часу. Аднак знайшлася магчымасць, каб прыбраць удзельнікаў «Свайго стылю» ў самой распрацаваныя і асабіста пашытыя сукенкі колеру мяты. Дарэчы, ужо з маленства яна цікавілася кройкай і шыццём, і гэта спатрэбілася ў будучым – зараз мужа, сына і дачку апранае ў модныя рэчы, якія выйшлі з-пад яе спрытных пальцаў. Хацелася, каб нехта з дзяцей стаў паслядоўнікам яе хобі, прызнаецца Святлана. Але гэтага, на жаль, пакуль не сталася. Таму спявае за траіх, на радасць людзям і дзеля ўласнай асалоды, размаўляючы з аўдыторыяй душой і мовай высокага мастацтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.