Адзін з аўтараў выдання – чачаранін

GMzG_VjwVgE1Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтр навукова-технічнай і дзелавой інфармацыі» апублікавала слоўнік тэрмінаў і вызначэнняў лінейкі тэхналогій дакладнага земляробства. 

Яго аўтарамі з’яўляюцца: Аляксандр Старавойтаў, кандыдат навук, скончыў Днепрапятроўскі дзяржаўны універсітэт, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (г. Масква), Міжнародную школу бізнесу (г. Токіо), мае кваліфікацыю інжынера-радыёфізіка, вядучага спецыяліста па кіраванні, магістра дзелавога адміністравання і Сямён Клейнер, скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мае кваліфікацыю інжынера-будаўніка, прыкладнога праграміста, менеджара інфармацыйных сістэм, рэферэнта-перакладчыка.

Аляксандр Сямёнавіч – карэнны чачаранін.

Хаця слоўнік мае вузкую спецыялізацыю, круг патэнцыйных чытачоў не такі малы. Гэта выкладчыкі і студэнты сельскагаспадарчых і машынабудаўнічых спецыяльнасцяў, канструктары і праекціроўшчыкі сельскагаспадарчай тэхнікі, пастаўшчыкі сучаснай тэхнікі і абсталявання, а ў першую чаргу – кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.