З мятлой і лейкай каля кветак і газонаў

IMG_5531Дворнік Наталля Асіпенка працуе ў дзіцячым садку №2 менш года, але загадчыцай дашкольнай установы Галінай Дарафеевай адзначана з лепшага боку.
Хаця працоўны дзень жанчыны складае ўсяго чатыры гадзіны, яна за гэты час паспявае не адзін раз абыйсці ўсю тэрыторыю, навесці парадак і наталіць вадою кветнікі. Гэтым летам, як адзначыла Галіна Уладзіміраўна, бутоны хрызантэм і цыніі заквітнелі там, дзе ніколі да гэтага не раслі. Таму што кожную раніцу дворнік стаяла каля іх з палівачкай. Прыйшла восень, не паспела жоўклая лістота ўпасці долу, як Наталля Іванаўна тут як тут. З мятлой, саўком, а як прыйдзе зіма – з шуфелем, такі працоўны расклад санітара вытворчай тэрыторыі. Прыйсці «на пост» раней тэрміну, або затрымацца пасля работы на гадзіну-другую для жанчыны не складае цяжкасцяў. За тое яе і паважае адміністрацыя садка, бо каля будынка чыста, прыгожа і светла, як дома.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.